На 2012 год прыпадае нямала юбілейных дат беларускіх
пісьменнікаў. Ці не самыя галоўныя з гэтых юбілеяў – 130 годдзе з дня
нараджэння класікаў нашай нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Гэта вялікія паэты і адданыя сыны Беларусі. Яны ўславілі сваю Бацькаўшчыну, сталі
народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц роднага слова. На працягу года наша
гімназія не пакіне без увагі юбілей гэтых славутых пісьменнікаў.
Вось і
нядаўна, 29 сакавіка у рамках Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі гледачам была
прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 130-годдзю з дня
нараджэння Янкі Купалы.Мы ўсе разам успаміналі біяграфічныя звесткі аб аўтары, слухалі
музычныя нумары на вершы Янкі Купалы. Асаблівай увагай быў адзначаны спектакль "Паўлінка”
па матывах п`есы Янкі
Купалы.
У спектаклі былі прадстаўлены прыпеўкі, танцы і гульні. Гумар гучаў у
кожным дыялогу.У пастаноўцы ўзялі удзел вучні розных узростаў. Гледачы былі здзіў
...
Читать дальше »